28 лiстапада 2024, Чацвер, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскія дэпутаты патрабуюць адмяніць «палітычны» артыкул у беларускім КК

2

Група дэпутатаў нацыянальнага парламента Швецыі далучылася да кампаніі «Стоп 193.1!».

Шведскія парламентары накіравалі адпаведныя заявы ў Менск напярэдадні прыняцця рашэння па санкцыях супраць шэрага беларускіх чыноўнікаў, паведамляе сайт spring96.org.

Прадстаўнік Хрысціянскай дэмакратыі Анелі Энаксан, а таксама два дэпутаты з Ліберальнай Народнай Партыі Сесілія Вігстрэм і Брыгіта Ольсан падтрымалі кампанію «Стоп 193.1!». Парламентары накіравалі звароты да беларускіх уладаў з патрабаваннем аб скасаванні крымінальнага артыкула, які робіць немагчымым нармальнае функцыянаванне грамадскіх арганізацый.

Праваабаронцы называюць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі за «арганізацыю дзейнасці грамадскага аб’яднання, якое не прайшло ў адпаведным парадку дзяржаўную рэгістрацыю» неканстытуцыйным. Міравая супольнасць таксама заяўляе, што дзейнасць нефармальных аб’яднанняў не павінна быць крымінальна пакаральнай, калі яна не наносіць шкоду грамадству і не парушае правы грамадзян.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках