28 снежня 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урмас Паэт: «Эстонія не падтрымлівае зняццё санкцыяў з беларускіх чыноўнікаў»

1

Кіраўнік МЗС Эстоніі падчас візіту ў Менск сустрэўся з беларускімі дэмакратамі.

На сустрэчы прысутнічалі былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзімір Кобец, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні руху «За Свабоду» Віктар Карняенка, лідэр партыі БХД Павал Севярынец і іншыя.

Падчас дыскусіі міністр заявіў, што «Эстонія не падтрымлівае зняццё кропкавых санкцыяў з беларускіх чыноўнікаў», паведамляе сайт ucpb.org.

«Разам з тым мы шукаем баланс, каб не зачыніць дзверы ў Еўропу для Беларусі, але і не здымаць пытанне пра еўрапейскія каштоўнасці і правы чалавека з парадку дня», - заявіў Урмас Паэт.

Нагадаем, што ўчора ў Менску адбылася цырымонія адкрыцця амбасады Эстоніі. Дагэтуль у Беларусі працавала толькі консульства гэтай краіны, паведамляе БелаПАН.

На цырымоніі адкрыцця дыппрадстаўніцтва кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Паэт выказаў упэўненасць у тым, што гэты крок будзе спрыяць узмацненню эканамічных адносінаў, павелічэнню кантактаў паміж людзьмі і развіццю адносінаў Беларусі і Еўразвяза: «Я бачу добрыя перспектывы для супрацоўніцтва Беларусі і Эстоніі, у тым ліку і ў межах праграмы Еўразвяза «Усходняе партнёрства».

Часовы павераны ў справах Эстоніі ў Беларусі Гары Лахтэйн паведаміў, што Эстонія выступае за спрашчэнне працэдуры выдачы шэнгенскіх візаў для беларусаў.

«Чым больш беларусаў патрапяць у Еўропу, тым больш Беларусь адкрыецца для Еўропы, і тым больш у Беларусі будуць ведаць пра Еўропу», — падкрэсліў дыпламат. Паводле яго словаў, у параўнанні з мінулым годам колькасць выдадзеных эстонскім консульствам шэнгенскіх візаў сёлета вырасла на 24%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках