2 лiстапада 2024, Субота, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітжаўнера Змітра Хведарука не пусцілі ў планавае звальненне

2

Актывіст «Маладога фронту» збіраўся прыняць удзел у пахаванні журналіста «Радыё Рацыя» Альгерда Невяроўскага.

Раніцай 20 кастрычніка запланаваны адпачынак палітжаўнера Змітра Хведарука быў кіраўніцтвам часткі спецыяльна перанесены на дзень пазней.

Як паведаміла «Радыё Рацыя» маці маладафронтаўца Ірына Хведарук, 19 кастрычніка ўсе паперы на планавае звальненне яе сына былі ўжо гатовыя, аднак на наступны дзень бацькам актывіста паведамілі, што адпачынак пераносіцца.

«Учора кіраўніцтва часткі яшчэ казала, што наш сын абавязкова пойдзе ў адпачынак, -- кажа Ірына Хведарук. -- Адпачынак павінен быў распачацца ў 8 раніцы, але вайскоўцы паведамілі, што адпусцяць Зміцера толькі заўтра. Такім чынам, бесчалавечная армія забараніла майму сыну нават аддаць апошнюю даніну памяці сыну яго першай школьнай настаўніцы Эльвіры Невяроўскай журналісту Альгерду Невяроўскаму».

Нагадаем, што 28 студзеня 2009 года Зміцера Хведарука гвалтоўна завезлі ў ваенкамат, а затым у турму на вуліцы Акрэсціна, нібыта для адбыцця пакарання за ўдзел у леташняй акцыі 1 траўня. Пазней стала вядома, што такой пастановы суду не было. Тым не менш, Хведарука 2 дні пратрымалі ў турме. Адтуль яго ў кайданках вазілі на медыцынскі агляд у менскую паліклініку №14. Медкамісія прызнала Зміцера Хведарука прыдатным да вайсковай службы, нягледзячы на аперацыю на вене, якая прайшла каля месяца таму, і шэраг хранічных захворванняў.

У кайданках актывіста «Маладога Фронту» адвезлі ў вайсковую частку ў Жодзіна – нягледзячы на тое, што Зміцер Хведарук з'яўляецца студэнтам дзённага аддзялення багаслоўскага каледжа, а таму мае права на адтэрміноўку ад службы ў арміі. Падчас медыцынскага агляду ў яго не было пры сабе ні медыцынскай карткі, ні выпіскі хваробаў, ні нават дакумента, які засведчвае асобу.

Пасля гвалтоўнага прызыву Хведарук ужо некалькі разоў трапляў у шпіталь, у яго знайшлі захворванні, з якімі нельга служыць у арміі - але моладзевага актывіста зноў адпраўлялі ў вайсковую частку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках