27 лiстапада 2024, Серада, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штраф за беларускую мову

22

У Баранавічах у аўторак увечары супрацоўнікі міліцыі затрымалі моладзевых актывістаў Яраслава Грышчэню і Алеся Паўлоўскага.

Моладзевыя актывісты былі затрыманыя падчас збору подпісаў у межах кампаніі «За беларускую мову!», а таксама за ўсталяванне ў горадзе помніка пілотам, якія ў канцы жніўня загінулі на авіяшоў ў Польшчы.

«Мы збіралі подпісы каля кінатэатра «Кастрычнік», калі супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі нас нібыта за тое, што ў нас не было дазволу на збор подпісаў, -- распавёў Яраслаў Грышчэня ў інтэрв'ю сайту mfront.net. -- Аднак у міліцыі нам прыпісалі лаянку матам і склалі пратакол па адміністрацыйным артыкуле 17.1 - «дробнае хуліганства».

Моладзевыя актывісты правялі ў РАУСе ноч. У сераду суд Цэнтральнага раёна Баранавічаў асудзіў Яраслава Грышчэню і Алеся Паўлоўскага на 10 базавых велічыняў кожнага.

Адзначым, што 300 канфіскаваных подпісаў у абарону беларускай мовы і за ўсталяванне помніка беларускім пілотам супрацоўнікі міліцыі не вярнулі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках