24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея настойвае на высокіх увазных пошлінах на аўтамабілі для Беларусі

31

У Мытным саюзе Расея мае намер абараняць свой аўтамабільны рынак.

Пра гэта, як перадае «Інтэрфакс», журналістам у Менску паведаміў чалец Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага схода Расеі, старшыня камісіі Міжпарламенцкай Асамблеіі ЕўрАзЭС па аграпрамысловай палітыцы, прыродавыкарыстанню і экалогіі Анатоль Васькоў.

«Пошліны пошлінамі, але трэба падтрымліваць свайго вытворцу. Для Расейскай Федэрацыі гэта вельмі важна», - сказаў А.Васькоў.

Пасля пярэчання журналістаў, што Беларусі і Казахстану як удзельнікам Мытнага саюза няма чаго абараняць расейскага вытворцу легкавых аўтамабіляў, ён адзначыў, што Расея будзе настойваць на захаванні высокага ўзроўня ўвазных мытных пошлін.

У сваю чаргу старшыня пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай асамблеіі ЕўрАзЭС па гандлёвай палітыцы і міжнародным супрацоўніцтве, намеснік старшыні камісіі беларускага «парламента» па міжнародных сувязях з СНД Ігар Карпенка адзначыў, што пытанне падвышэння ўвазных пошлін на аўтамабілі ў Беларусі рэгулярна «абмяркоўваецца на ўсіх узроўнях».

«Ствараецца наднацыянальная структура – камісія Мытнага саюза, яна і будзе вызначаць гэтыя ўвазныя пошліны. Прапрацоўваецца механізм, праблема будзе вырашацца», - сказаў І.Карпенка. Ён удакладніў, што ў дадзеную камісію, у прыватнасці ад Беларусі, уваходзіць віцэ-прэм’ер урада рэспублікі Андрэй Кабякоў. І.Карпенка запэўніў журналістаў, што «ёсць усе рычагі, каб весці дыялог і дамаўляцца на тэму мытных пошлін».

Увазныя мытныя пошліны на легкавыя аўтамабілі ў Расеі значна перавышаюць памер адпавядаючых мытных пошлін у Беларусі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках