29 снежня 2024, Нядзеля, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ цісне на прадпрымальнікаў, якія супрацоўнічаюць з незалежнымі СМІ

7

Прыватны прадпрымальнік з Мар’інай Горкі (Пухавіцкі раён) пад ціскам раённых уладаў скасаваў дамову арэнды з рэдакцыяй «Мар’інагорскай газеты».

Выданне 2 кастрычніка накіравала ў Мініфармацыі дакументы на рэгістрацыю.

Пра гэта пресс-службе БАЖ паведаміла Вольга Кульчэнка – заснавальніца і дырэктар прыватнага выдавецкага прадпрыемства «Тэлеграф-інфа».

Арэндадаўца паведміў 14 кастрычніка, што Пухавіцкі райвыканкам прымусіў яго скасаваць дамову з прычыны «неплацёжаздольнасці» арэндатараў. Сапраўды, тэрмін аплаты за памяшканне скончыўся яшчэ 10 кастрычніка, але з прадпрымальнікам была вусная дамоўленасць, што ён працягне яе на некалькі дзён. Тым не менш, пад ціскам чыноўнікаў, ён вымушаны быў саступіць. Арэндадаўцу замучылі праверкамі санстанцыя, пажарнікі, яго выклікалі на размову ў ідэалагічны аддзел райвыканкама, з пытаннямі «навошта яму гэта трэба» тэлефанвалі з КДБ.

У дакументах на рэгістрацыю газета заяўлена як грамадска-палітычнае выданне. Дагэтуль цягам года «Мар’інагорская газета» выходзіла як маланакладнае выданне (299 асобнікаў) фарматам А3 на 16-і палосах. Паводле Вольгі Кульчанкі, газета не раз уздымала вострыя тэмы.

Яшчэ ўлетку электронная паштовая скрыня «Мар’інагорскай газеты» была ўзламана. Высветліўшы асобы выдаўцоў, спецслужбы пачалі актыўна цікавіцца іх дзейнасцю. Галоўнага рэдактара выдання Сцяпана Кульчанку некалькі разоў выклікалі на размовы ў КДБ.

Цяпер выданне, дакументы якога ўжо амаль паўмесяца разглядае Мінінфармацыі, нечакана пазбавілі юрыдычнай адрэсы. Згодна з законам на разгляд дакументаў адводзіцца месяц, таму зараз рэдакцыя тэрмінова шукае новую юрыдычную адрэсу. «Тэрытарыяльнае знаходжанне зараз не так ужо і важна. Галоўнае — працягнуць працэс рэгістрацыі газеты», — падкрэслівае Вольга Кульчанка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках