26 снежня 2024, Чацвер, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнікі» лічаць, што іх павінны прыняць у ПАРЕ «без усялякіх умоў»

14

Пра гэта, у прыватнасці, заявіў журналістам у Менску старшыня «савета рэспублікі» «нацыянальнага схода» Рэспублікі Беларусь Барыс Батура.

«У лістападзе ў ПАРЕ адбудзецца паседжанне. Яны прымуць рашэнне. Мы ўжо выказалі сваё бачанне. Разлічваем на статус спецыяльна запрошаных у ПАРЕ без усялякіх дадатковых умоў», - цытуе Батуру «Інтэрфакс».

Як паведамлялася раней, статус спецыяльна запрошанага ў ПАРЕ для Беларусі па рашэнні ПАРЕ можа быць размарожаны, калі Беларусь зробіць пэўныя крокі па ўвядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне, а таксама пачне праводзіць дэмакратычныя рэформы – у краіне павінны быць вызваленыя палітвязні, спынены рэпрэсіі супраць апазіцыі, забяспечвацца свабода слова, свабода сходаў і асацыяцый, праведзены свабодныя і дэмакратычныя выбары.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках