25 снежня 2024, Серада, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Натоўпы беларусаў штурмуюць абменнікі. Даляры здаюць без чаргі (Фотарэпартаж)

29

У сувязі з дэвальвацыяй рубля, попыт на валюту ў Беларусі значна перавышае прапанову.

У абменныя пункты практычна не завозіцца валюта, яны прадаюць толькі тое, што здаюць кліенты. Але жадаючых набыць еўра ці даляры ў дзясяткі разоў больш.

Абменнік ва ўніверсаме "Рублёўскі", што знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Пляханава і Ракасоўскага. Чарга спынілася ў трывожным чаканні кліента, які здае валюту.

Абменны пункт на рынку "Серабранка". Стаяць гадзінамі на марозе ў чаканні таго, хто здасць даляры, невыносна. Дый супрацоўнік абменнага пункту шчыра прызнаецца, што валюты не мае з ранку.

Чарга на набыццё валюты ў "Падземным горадзе" на Даўгабродскай. Ахвотных яе прадаць не назіралася.

Ва універмагу "Беларусь" з ахвотнікаў набыць замежную валюту выстройваюцца велізарныя чэргі. Тут, дарэчы, многім шанцуе. У буйным гандлёвым цэнтры валюту здаюць часцей. У буйных крамах апошнімі днямі назіраецца нетыповы для гэтага перыяду пакупніцкі бум.

У аддзеле посуду. Народ, баючыся далейшага падаражэння, скупляе нават эмаліраваныя рондалі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках