25 снежня 2024, Серада, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі ўжо не прадаюць ні даляры, ні еўра

8

Касіры шматлікіх абменных пунктаў адзначылі ў інтэрв'ю БелаПАН, што раніцай 8 студзеня яны прадалі апошнія рэшткі валюты, калі будзе паступленне - невядома.

Курс продажу валют ва ўсіх банках практычна аднолькавы: даляр - 2.707-2.708 беларускіх рублёў, еўра - ад 3.635 да 3.700, расейскі рубель - ад 89 да 90,2.

Прыкладна ў 11-12 гадзін дня даляраў і еўра не было ў абменных пунктах банкаў "Беларусбанк", "Альфа-банк", "Франсабанк", "Белпрамбудбанк", "Белзнешэканомбанк", "Беларускі індустрыяльны банк". Не было валюты і ў аддзяленні Нацбанка. У большасці абменных пунктаў меліся толькі расейскія рублі, паведамляе "Беларускі партызан".

У аддзяленні Нацбанка стаяла чарга з 30 чалавек, чакалі з'яўлення даляраў ці эўра. У абменным пункце банка "Залаты талер" каля ўнівермага "Гомель" было ў наяўнасці 50 даляраў і 100 еўра, але валюту адразу забралі. У абменных пунктах банка "Залаты талер" каля гасцініцы "Гомель" паведамілі, што ў наяўнасці ёсць 4 даляра.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках