29 снежня 2024, Нядзеля, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць прывязкі арэнды і падаткаў да еўра

26

Індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі збіраюць подпісы супраць прывязкі стаўкі арэнднай платы і падаткаў да еўра.

Аб гэтым паведаміў БелаПАН старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскай арганізацыі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў.

Ён нагадаў, што ў Беларусі стаўкі арэнднай платы, мінімальныя памеры статутных фондаў камерцыйных арганізацый і стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў усталяваныя ў еўра.

«Рэзкае абясцэньванне беларускага рубля прывяло да павелічэння выдаткаў ІП у два разы. Людзі шакаваныя, яны закрываюць свае кропкі, каб абдумаць, што ім далей рабіць», — заявіў адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху.

Па словах Віктара Гарбачова, ураду неабходна «тэрмінова прымаць меры — адмяняць прывязку ўсіх выплат ІП да еўра».

«Калі я прыходжу ва ўнівермаг, я купляю тэлевізар на беларускія рублі. Чаму жа арэндная плата ўсталяваная ў еўра? Атрымліваецца, што ўрад мэтанакіравана знішчае беларускі рубель», — сказаў ён.

Віктар Гарбачоў лічыць, што прывязка да еўра можа прывесці да таго, што з прадпрымальніцкай дзейнасці хуткім часам выйдуць 10—20% ІП.

«А да канца года яшчэ 20% прадпрымальнікаў спыняць сваю дзейнасць і сыйдуць у ценявы бізнэс або перавядуць яго ў Расею. З аднаго боку мы кажам аб лібералізацыі эканомікі, аб свабодным развіцці прадпрымальніцтва, а з іншай — мэтанакіравана знішчаем яго», - сказаў ён.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках