2 лiстапада 2024, Субота, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рынках Менска курс даляра дасягае 3.000 беларускіх рублёў

27

Беларускі рубель працягвае абесцэньвацца. 6 студзеня на некаторых рынках Менска курс пераліку даляра ЗША дасягнуў 3 тысяч беларускіх рублёў за 1 даляр.

Агенцтва БелаПАН паведамляе, што на беларускім пазабіржавым рынку працягваецца рост курсу даляра. Цяпер асноўная маса гандляроў выкарыстоўвае эквівалент у 2.750—2.800 рублёў за адну адзінку амерыканскай валюты.

Тым часам у банкаўскіх абменных пунктах Менска максімальны курс куплі даляра раніцай 6 студзеня склаў 2.695 беларускіх рублёў, максімальны курс продажу адной адзінкі амерыканскай валюты — 2.708 рублёў.

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 6 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША не змяніўся і застаўся на ўзроўні 2.655 рублёў.

Пры гэтым попыт на амерыканскую валюту на 24,5 млн. даляраў перавысіў прапанову. Аб'ём угод склаў 31.701 млн. даляраў (попыт — 31.701 млн., прапанова – 7.201 млн. даляраў).

Таргі па еўра і расейскім рублі 6 студзеня на БВФБ не праводзіліся.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках