З-за дэвальвацыі рубля турпуцёўкі падаражэлі амаль у два разы
10- 6.01.2009, 12:46
Падвышэнне коштаў з-за дэвальвацыі беларускага рубля негатыўна адбілася і на кошце турыстычных пуцёвак за мяжу.
Як паведамляе БелаПАН, буйная турыстычная кампанія «TEZ TOUR», якая з'яўляецца фактычным манапалістам па арганізацыі чартарных рэйсаў з Менска ў Егіпет, абвясціла аб увядзенні ўнутранага курсу даляра пры разліках за тур з кампаніямі-партнёрамі. З 6 студзеня гэты курс роўны 3 250 рублёў за 1 даляр.
Гэта значыць, з улікам дэвальвацыі беларускага рубля авіятур у Егіпет падаражэў адразу практычна на палову.