27 снежня 2024, Пятніца, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзяніна ЗША Зэльцэра агледзіць у калоніі амерыканскі лекар

1

6 студзеня грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра, якога ўтрымліваюць у магілёўскай калоніі, паўторна агледзіць незалежны амерыканскі спецыяліст.

Аб гэтым БелаПАН паведаміў адвакат асуджанага Зміцер Гарачка.

Лекар Альберт Бенчабат прыбывае ўвечары 5 студзеня. Паўторнага агляду дамагаліся абарона і амбасада ЗША ў Беларусі.

На кандыдатуры А.Бенчабата сыйшліся беларускі і амерыканскі бакі. У чэрвені 2008 года менавіта яму было дазволена агледзець Э.Зэльцэра. У складзенай тады лекарам справаздачы адзначаецца «цалкам нездавальняльняючы, які хутка пагаршаецца» стан асуджанага, які знаходзіцца ў сур'ёзнай дэпрэсіі, не ў стане рухацца і стаяць без старонняй дапамогі, церпіць ад пакутлівых боляў».

Лекар рэкамендаваў дазволіць асуджанаму прыём болесуцішальных, якія той прымаў да арышту, паколькі без іх ён «можа не перажыць зняволенне».

Пазней А.Бенчабат накіраваў адкрыты ліст беларускаму кіраўніку Аляксандру Лукашэнку з заклікам забяспечыць асуджанаму неабходны медыцынскі дагляд. Па інфармацыі лекара, ягонымі рэкамендацыямі не толькі не скарысталіся, але, «схаваўшы пад грыф «сакрэтна», не давялі да ведама медперсанала, які адказвае за лячэнне Зэльцэра, парушыўшы тым самым беларускія і міжнародныя законы».

Нагадаем, Э.Зельцер разам з сакратаром, грамадзянкай Расеі Ўладленай Функ (Брусковай) быў арыштаваны 2 сакавіка 2008 года. 11 жніўня Менскі гарадскі суд прысудзіў Э.Зэльцэра да трох год пазбаўлення волі нібыта за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж, Функ - да года пазбаўлення волі. 31 кастрычніка Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле. Усе судовыя працэсы праходзілі ў закрытым рэжыме.

Абарона не плануе звяртацца да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні, паколькі асуджаныя не прызнаюць віну. Э.Зэльцэр адбывае пакаранне ў выпраўленчай калоніі № 15 у Магілёве, Функ - у жаночай калоніі № 4 Гомеля.

ЗША працягваюць настойваць на вызваленні Э.Зэльэра з меркаванняў гуманнасці ў сувязі з цяжкім станам здароўя асуджанага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках