24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Кур’яновіча пагражаюць тэрмінова забраць у войска

Актывіста «Маладога Фронта» Паўла Кур'яновіча пагражаюць пазбавіць адтэрміноўкі і забраць у войска.

30 сьнежня, а 7-ай раніцы да Паўла Кур'яновіча заявіліся міліцыянты, якія пад пагрозаю гвалту адвезьлі яго ў РАЎС, дзе папярэдзілі аб адміністрацыйнай адказнасьці па артыкуле 23.34 у выпадку арганізацыі акцыі ў навагоднюю ноч. Пасьля міліцыянты прывезьлі юнака ў ваенкамат, піша старонка mfront.net.

«У ваенкамаце на медкамісіі мне сказалі, што па нейкіх адноўленых дадзеных мая адтэрміноўка да 2013 года па вучобе можа быць скасавана. Аднак я маю некаторыя праблемы з сэрцам, таму мяне напачатку накіравалі да кардыёляга, а ўжо пасьля пытаньне з маёй прыдатнасьцю да службы ў войску будзе вырашацца канчаткова», - кажа Павал Кур'яновіч.

Нагадаем, гэта ўжо не першы выпадак адмены рашэння аб прадастаўленні вайсковай адтэрміноўкі моладзевым дэмакратычным актывістам – так, у студзені мінулага года ў Гомелі быў пабраны у войска папярэдне адлічаны з унівэрсітэту актывіст "Моладзі БНФ" Зміцер Жалезнічэнка, у красавіку ў Менску такая сама сітуацыя адбылася з старшынём арганізацыі Алесем Калітой. На стадыі прызыву знаходзіцца і сын намесніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі Франак.

Войска пагражае і 18-гадоваму Івану Шыле, які ня здолеў паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову з-за незаконнага выключэньня з школы перад апошнім выпускным іспытам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках