27 снежня 2024, Пятніца, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на некаторыя прадукты за суткі выраслі ў 2 (!) разы

16

Ялавічны фарш, які каштаваў у гіпермаркеце 14 - 15 тысяч рублёў, за суткі падаражэў да 28 тысячаў.

Рэйтынг коштаў, якія падскочылі, прыводзіць «Комсомольская правда в Беларуси».

1. Электрапліта ў снежні каштавала 2 млн. 800 тыс. руб., зараз - 3 млн. 500 тыс. руб.

2. Рукаў для запякання мяса ў гіпермаркеце каштаваў каля 5 тыс. руб., зараз - 11,5 тыс. руб.

3. Ялавічны фарш каштаваў у гіпермаркеце 14 - 15 тыс.руб., а за суткі падаражэў да 28 тыс.руб.

4. Жавальная гумка. Раней «Орбіт» каштаваў 920 - 960 руб. Зараз - 1300. Кошты ўзняліся ў шмат якіх крамах.

5. Ліверную каўбасу часта купляюць для хатніх жывёлаў. Каштавала яна прыкладна 4 тыс. руб. А на гэтым тыдні прыйшлося аддаць 8900 рублёў.

6. Цёртая морква па-карэйску прадавалася ва ўніверсаме па 7100 за кг, зараз каштуе больш за 11 тыс. за кг.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках