26 снежня 2024, Чацвер, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Элегантны дэфолт

36

Беларуская валюта зняцэнілася да даляра ў 4 разы больш за туркменскую, у тысячу разаў – за расейскую, у 100 тысяч разоў – за літоўскую.

У краіне адбыўся самы сапраўдны дэфолт. На гэты раз ён завуаляваны пад нібы зменены механізм курсаўтварэння. Вось толькі механізм чамусьці зменены такім чынам, што амаль кожны з беларусаў прачнуўся ў новым 2009 годзе бяднейшым на 20%. А зараз яшчэ ўспляснецца інфляцыя, і людзі збяднеюць яшчэ больш. 1% дэвальвацыі ў Беларусі прыводзіць да 1% росту цэнаў, піша «Наша Ніва».

Эканамісты як Багданкевіч і Раманчук, якія падтрымліваюць дэвальвацыю – недальнабачныя. Яны, як і эксперты з Нацбанку, апраўдваюць зніжэнне вартасці нацыянальнай валюты патрэбай падтрымкі экспарцёраў. Але ж паводле Канстытуцыі акурат Нацбанк мае падтрымліваць стабільнасць нацыянальнай валюты. Ён жа робіць усё наадварот. Сваімі дзеяннямі ён паніжае рэальныя даходы насельніцтва і не дае тым самым сфармавацца дастатковаму ўнутранаму плацежаздольнаму попыту, у выніку чаго наша краіна ўвесь час застаецца залежнай ад экспарту, ад каньюнктуры замежных рынкаў.

Пры такой палітыцы абменнага курсу ў нас ніколі не будзе так, як, скажам, у Нямеччыне ці ЗША,якія спажываюць 80-90% свайго ж ВУП, бо дзесяцігоддзямі трымалі стабільнымі свае нацыянальныя валюты - у Германіі ў часы нямецкай маркі нават быў прыняты адпаведны закон - і змаглі тым самым забяспечыць высокія даходы насельніцтва сваіх краінаў. Мы ж, як і дэкларуецца, ідзём шляхам Кітаю: нарошчваем вытворчасць, намагаемся прадаць прадукцыю за мяжу; эканоміка краіны пры гэтым увесь час застаецца празмеру залежнай ад экспарту і таму перыядычна праводзіцца зняцэньванне нацыянальнай валюты, каб падтрымаць цэнавую канкурэнтаздольнасць экспарту; пры гэтым адначасова з кожнай дэвальвацыяй скарачаюцца рэальныя даходы людзей, а зарплаты не выходзяць на ўзровень развітых краінаў, не фармуецца досыць ёмісты ўнутраны рынак, які зрабіў бы эканоміку краіны менш залежнай ад коньюнктуры на замежных рынках.

Хто не даваў нашаму ўраду за апошнія 15 гадоў стварыць патрэбны вытворчы патэнцыял? Чаму грамадзяне плацяць за тое, што прэзідэнт і яго ўрады доўгі час не давяралі замежным інвестыцыям, а калі схамянуліся, было ўжо позна, бо грымнуў сусветны фінансавы крызіс?

За 15 гадоў пры Машэраву ў Беларусі збудавалі прыкладна 400 буйных прамысловых вытворчасцяў, а колькі заводаў размешчана ў Беларусі за гады кіравання Лукашэнкі – 20-30, не больш. Хто заплаціць за памылку, што ўлады 15 гадоў не маглі зразумець ролю малога й сярэдняга бізнэсу, ролю сферы паслуг для эканомікі, якая магла б стаць той самай падушкай бяспекі і паглынаць частку плацежаздольнага попыту, не дапускаючы пакрыцця яго за кошт імпарту, у выніку чаго ствараліся праблемы ў выглядзе росту адмоўнага замежнагандлёвага сальда, пагаршэння стану плацежнага балансу і росту замежнае дзяржаўнае запазычанасці, ціску на курс нацыянальнай валюты. Г.зн. менавіта тых праблем, якімі сёння фінансісты апраўдваюць патрэбу дэвальвацыі рубля.

І пасля, варта шчыра сказаць, што зняцэньванне нацыянальнай валюты – гэта перакладанне сродкаў з адной кішэні – кішэні насельніцтва – у кішэню дзяржавы. Дэвальвацыя – не што іншае як пабіранне з насельніцтва дадатковага гэтак званага інфляцыйнага падатку. Бо ж пасля дэвальвацыі ў такой жа ступені аўтаматычна адбудзецца рост цэнаў на імпартныя тавары, а скоранька да іх падцягнуцца й цэны на айчынныя тавары. Разам з ростам цэнаў вырасце ў абсалютным значэнні і памер ускосных падаткаў (такіх, як ПДВ, акцызы ды інш.), доля якіх у дзяржбюджэце складае 70-80%. Так што на фоне скарачэння рэальных даходаў за кошт гэтых сабраных дадаткова грошай нават падвысяць пенсіі пенсіянерам.

З моманту ўвядзення беларускага рубля Беларусь лідзіруе па тэмпах зняцэньвання нацыянальнай валюты нават сярод краінаў СНД, не кажучы пра Ўсходнюю Еўропу.

Калі дадаць тыя чатыры нулі, якія былі знятыя ў часе дзвюх дэнамінацый, сёння 1 даляр мусіў бы каштаваць 26 500 000 рублёў (на другім месцы такі ж аўтакратычны Туркменістан – 7 125 000). Для параўнання: з улікам усіх дэнамінацый у Расіі з моманту ўвядзення расійскага рубля, 1 даляр ЗША павінен быў бы каштаваць сёння ўсяго 29 000 расійскіх рублёў. Літва мела б 263 літы за 1 даляр; Эстонія – 117 кронаў за 1 дал.; Латвія – 107 латаў за 1 дал. Прычым у краінаў Балтыі ўсё зняцэньванне прыпала на самыя першыя постсавецкія гады. Пасля ўвядзення паўнавартых нацыянальных валютаў іх курс вагаўся, але ў рамках вагання курсу еўра да даляра.

Беларуская валюта зняцэнілася да даляра ў 4 разы больш за туркменскую, у тысячу разаў – за расейскую, у 100 тысяч разоў – за літоўскую.

Усё гэта прыводзіць да нізкіх узроўняў беларускіх зарплатаў у даляравым вымярэнні. Яны ніжэйшыя нават проці расійскіх, ужо не кажучы пра цэнтральнаеўрапейскія. Чаго не скажаш пра цэны. Інакш кажучы, мы ўжо надэвальваваліся гэтулькі, што годзе на многія леты наперад.

Паводле метадалогіі ААН, развітай лічыцца тая краіна, дзе сярэднемесячны заробак складае не менш за 1 000 даляраў. Пры сённяшнім жа абвале беларускага рубля, будзем называць рэчы сваімі імёнамі, сярэднямесячны заробак у Беларусі скараціўся са снежаньскага ўзроўню недзе даляраў 450 да ўзроўню даляраў 370.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках