23 лiстапада 2024, Субота, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя адмаўляюцца даваць адбіткі пальцаў

11

На смаргонскім прадпрыемстве «Халес», дзе вырабляюць дзьверы, міліцыянты з панядзелка бяруць адбіткі пальцаў ва ўсіх мужчынаў да 55 гадоў.

Рабочым патлумачылі, што гэта робіцца ў сувязі з выбухам, які адбыўся летась у Менску на афіцыйны Дзень Незалежнасьці, нагадвае «Радыё Свабода».

На прадпрыемстве працуюць каля 400 чалавек. Прыблізна палова зь іх адмаўляецца даваць адбіткі пальцаў.

Пасля выбуху ў Менску дактыласкапію ўжо прайшлі дзясяткі, калі не сотні тысячаў грамадзянаў – працоўных прадпрыемстваў, супрацоўнікаў фірмаў і інстытутаў, студэнтаў і нават школьнікаў – пераможцаў алімпіядаў па хіміі.

Выбух самаробнай прылады, начыненай балтамі і гайкамі, адбыўся на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў у ноч на 4 ліпеня (каля 00.30) падчас канцэрту з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці. На канцэрце, паводле афіцыйных дадзеных, прысутнічала каля паўмільёны чалавек. За медыцынскай дапамогай, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, звярнуліся 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваныя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках