28 снежня 2024, Субота, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Беларусі ўсё яшчэ спадзяюцца выпрасіць грошай у Расеі

9
Улады Беларусі ўсё яшчэ спадзяюцца выпрасіць грошай у Расеі

Беларускія ўлады не пакінулі спроб займець ад Расеі грошы ў дадатак да ўжо прадастаўленага крэдыту ў 2 мільярды даляраў. Гэтая тэма будзе абмяркоўвацца 30 студзеня падчас сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі з Уладзімірам Пуціным.

Напярэдадні Расея дала зразумець, што Беларусі не будзе выдзелены крэдыт у 100 млрд. расейскіх рублёў (каля 3 мільярдаў даляраў ЗША), нібыта неабходны для пераходу на разлікі ў расейскіх рублях. Але беларускіх чыноўнікаў гэта не спыніла – яны працягваюць шукаць спосабы атрымання дадатковай падтрымкі.

«У пятніцу мы з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным сустрэнемся на паседжанні «саюзнага ўрада» і абгаворым план сумесных дзеянняў ва ўмовах крызісу, а таксама разгледзім шэраг пытанняў, якія ва ўмовах крызісу трэба актывізаваць», - сказаў сёння прэм'ер Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з міністрам эканамічнага развіцця Расеі Эльвірай Набіўлінай.

Па ягоных словах, у першую чаргу гаворка ідзе аб «сістэме даверу плацяжоў». У Беларусі працуюць філіялы шматлікіх расейскіх банкаў, у лютым беларускі бок плануе прадставіць «Знешэканамбанку» Расеі шэраг праектаў па падтрымцы эканомікі ва ўмовах крызісу, растлумачыў прэм'ер. «Трэба прымаць рашэнні ў карысць нашых вытворцаў», - заявіў Сідорскі.

«Ёсць пазіцыі, дзе мы добра адзін аднаго разумеем, ёсць пазіцыі, дзе трэба даабмеркаваць», - заявіла міністр Мінэканамразвіцця.

Нагадаем, што расейскія ўлады адхілілі просьбу афіцыйнага Менска аб прадастаўленні новага крэдыту. Беларускі бок заяўляў, што крэдыт будзе выдадзены ў абмен на пераход Беларусі на разлікі ў рублях ва ўзаемным гандлі.

«У іх былі ў лістах лічбы - 100 мільярдаў рублёў (3 мільярды даляраў ЗША), мы гэта нават не разглядаем», - заявіў намеснік міністра фінансаў РФ Дзмітрый Панкін.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках