На біржы даляр падаражэў да 2706 рублёў
3- 28.01.2009, 12:07
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 28 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША ў дачыненні да беларускага рубля абнавіў гістарычны максімум.
Курс даляра склаў 2706 рублёў, павялічыўшыся на 3 рублі ў параўнанні з папярэднім значэннем, перадае АФН.
Пры гэтым попыт на амерыканскую валюту на 25.986 млн. даляраў перавысіў прапанову. Аб'ём пагадненняў склаў 61.464 млн. даляраў, попыт — 61.464 млн., прапанова - 35.478 млн.
Курс еўра павялічыўся на 17 рублёў і склаў 3598 рублёў за еўра, расейскага рубля знізіўся на 0,44 рубля і склаў 81,47 беларускіх рубля за адзін расейскі.