24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ вяртае кампутары праз паўтары гады пасля ператрусу

7

Сябра каардынацыйнай рады дэмсілаў па Гомельскай вобласці Уладзімір Кацора і старшыня гарадскога аддзялення «Прававой ініцыятывы» Леанід Судаленка могуць забраць з упраўлення КДБ канфіскаваныя ў іх падчас ператрусу кампутары.

Аб гэтым кажацца ў паведамленнях з абласной пракуратуры, якія прыйшлі актывістам, піша БелаПАН.

Як паведаміў Уладзімір Кацора, шэсць кампутараў былі канфіскаваныя супрацоўнікамі спецслужбаў у кастрычніку 2007 года з тлумачэннем, што ператрус у офісе аддзялення Аб'яднанай грамадзянскай партыі праходзіць у межах крымінальнай справы ў дачыненні да арганізацыі «Малады Фронт». Кампутары былі далучаныя да крымінальнай справы як рэчыўныя доказы. 27 студзеня пракуратура паведаміла, што канфіскаваныя кампутары выключаныя са спісу рэчдокаў.

«КДБ пайшло на гэты крок — вымушаны, не па добрай воле — з прычыны палітычнай сітуацыі, якая склалася — дыялогу з Захадам, саступак, дэклараванай лібералізацыі», — лічыць У.Кацора.

Раней УКГБ вярнула рэгіянальнаму лідэру АДС рызограф, таксама канфіскаваны ў 2007 годзе пры ператрусе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках