24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі салдат распавёў праўду аб нападзе на Грузію і папрасіў сховішча ў Саакашвілі (Фота, відэа)

33

Расейскі вайсковец Аляксандр Глухаў, які праходзіў службу на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі, папрасіў палітычнага сховішча ў Грузіі.

26 студзеня салдат пакінуў ваенную частку і звярнуўся за дапамогай да грузінскай паліцыі, паведамляе МУС Грузіі.

Вайсковец пакінуў воінскую частку з-за невыносных умоваў службы. Глухаў распавёў аб пастаянных здзеках над малодшымі вайскоўцамі, піша NEWSru.com са спасылкай на рэсурс Грузия-Online.

Зварот малодшага сяржанта паказалі па грузінскіх тэлеканалах.

«Я прашу прэзідэнта Грузіі даць мне сховішча, я не магу больш трываць тых нягодаў, на якія асуджаныя расейскія салдаты тут. Спадзяюся, што яно мне будзе прадстаўленае», - распавёў Аляксандр Глухаў.

Міністэрства абароны РФ абвінаваціла Грузію ў выкраданні расейскага салдата і патрабуе неадкладнай перадачы Глухава расейскаму боку.

Вайсковец таксама пацвердзіў, што Расея загадзя рыхтавалася да вайны ў Паўднёвай Асеціі. "Мае войскі перакінулі ў Цхінвалі ў чэрвені месяцы. Мае начальнікі казалі... афіцэры, камандзіры... што вы едзеце ў Грузію, у Паўднёвую Асецію, дапамагаць народу супраць Грузіі. У чэрвені месяцы пачалі рыць акопы, бліндажы. І таксама пачаліся трывогі баявыя. Выязджалі на месцазнаходжанне. Знаходзіліся там тыдзень, назад вярталіся - (невыразна) вучэбныя. Потым, пасля гэтага, я патрапіў у Ленінгоры - Ахалгоры, 1 снежня. Там паслужыў месяц-паўтара.

Там няма нарвальных умоваў. З камбатам узаемаадносіны, з маёрам Фёдаравым, у мяне дрэнныя сталі. Дрэнныя ўмовы. Лазні няма. Дрэнна з ежай - мала кормяць. Таксама ў нас стаіць баявая тэхніка - танкі, БМП, "Грады", нацэленыя ў бок грузінскіх сёлаў... Таму я прашу прэзідэнта Грузіі пакінуць мяне ў Тбілісі".

Нагадаем, што яшчэ ў верасні адзін з расейскіх вайскоўцаў прагаварыўся аб тым, што расейскія войскі перайшлі грузінскую мяжу да пачатку вайсковых дзеянняў. "Мы былі на вучэннях. Гэта адносна недалёка ад сталіцы Паўднёвай Асеціі. Ніжні Зарамах - прыродны запаведнік Паўночнай Асеціі. Вось там пасля планавых вучэнняў і стаялі лагерам, але ноччу 7 жніўня прыйшла каманда на рушанне да Цхінвалі... Прыбылі, размясціліся, а ўжо 8 жніўня там шуганула з такой сілай, што шматлікія нават разгубіліся", - распавёў камандзір роты капітан Дзяніс Сідрысты у інтэрв'ю газеце Міністэрствы абароны РФ "Красная звезда".

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках