27 снежня 2024, Пятніца, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы масава скупаюць імпартныя тавары на рынках ва Ўкраіне

25

Штотыднёвы шопінг беларускіх грамадзян у суседняй Украіне ўжо стаў звыклай з'явай.

Беларускія грамадзяне затаварваюцца ва Ўкраіне па-буйному. Моладзь у асноўным набывае вопратку, людзі старэйшага ўзросту бяруць шмат прадуктаў і прамтавараў. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца бытавая хімія. Беларусы купляюць усё – пачынаючы з туалетнай паперы і скончваючы дарагімі пральнымі парашкамі. І прычына не толькі ў тым, што ў нас гэта ўсё ў некалькі разоў даражэйшае. Некаторых імпартных тавараў у Беларусі наогул няма ў продажы, паведамляе сайт Rupor.info.

«Бяруць пральныя парашкі. Зубныя пасты бяруць, пакаваннямі могуць браць туалетную паперу, мыла. Шмат чаго бяруць. У іх гэта даражэй ідзе, чым у нас», - распавядае прадаўшчыца Цэнтральнага рынка Чарнігава.

З кожным годам колькасць беларускіх грамадзян, што перасяклі ўкраінскую мяжу, становіцца ўсё большай. Па афіцыйных дадзеных, за снежань 2007-га года ва Ўкраіну ўехала больш за 160 тысяч беларусаў, а ў снежні 2008-га - ужо 202 тысячы. Гэта значыць, фактычна на сарок тысяч больш.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках