24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прызналі Франака Вячорку годным для службы ў войску

23

Суд па справе моладзевага лідэра Франака Вячоркі адбыўся ў закрытым рэжыме без яго ўдзелу яшчэ на мінулым тыдні.

Зраніцы адвакат Франака Вячоркі патэлефанавала ў суд Савецкага раёну з мэтай даведацца, ці будзе сёньня паседжаньне па справе абскарджаваньня пастановы мэдкамісіі. У судзе ёй паведамілі, што паседжаньне суду ўжо адбылося ў пятніцу 23 студзеня, суд прызнаў Франака Вячорку годным для службы ў войску, а пастанова высланая Франаку Вячорку на дом, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Нагадаем, што ў пятніцу Франаку Вячорку тэлефанавалі з Савецкага РУУС і запрасілі на паседжаньне суду 26 студзеня а 16:00.

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка камэнтуе сытуацыю як нахабнае парушэньне ўсіх працэдураў вядзеньня суду.

«Такога нахабнага парушэньня ўсіх працэдураў вядзеньня суду мы ня бачылі яшчэ пры Лукашэнку. Суд адбыўся ў закрытым рэжыме, без удзелу скаржніка, якога папросту падманулі, паведаміўшы іншы дзень і час паседжаньня», - кажа Вінцук Вячорка.

16 студзеня Франака Вячорку гвалтоўна схапілі ў палаце шпіталя, дзе ён праходзіў мэдычнае абсьледаваньне, і прывезьлі ў ваенкамат. Там яму паведамілі, што праз пару гадзінаў адвязуць у вайсковую частку. На той момант Франак меў адтэрміноўку ад службы ў войску з-за апэрацыі на вачах і некаторых хранічных захворваньняў. Але прымусова праходзіў яшчэ адну камісію ў рэспубліканскім вайсковым шпіталі.

17 студзеня Франак Вячорка зьвярнуўся ў суд з скаргай на дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас прызыўной кампаніі. Моладзевы актывіст патрабаваў, каб вайсковыя камісіі захоўвалі прынцып роўнасьці ўсіх прызыўнікоў.

Суд Савецкага раёну Менску папярэдзіў ваенкамат, што да таго часу, пакуль ня будзе разгледжана скарга, прызыў Франка Вячоркі ў войска прыпыняецца.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках