2 лiстапада 2024, Субота, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу Франака Вячоркі можа разгледзіць Гэльсінская камісія Кангрэсу ЗША

1

Амэрыканскія беларусы зьвярнуліся зь лістом да кангрэсмэна Элсі Гастынгса, які з’яўляецца старшынём Гэльсінскай камісіі Кангрэсу ЗША.

У звароце да палітыка гаворыцца пра сытуацыю, што склалася вакол лідэра «Моладзі БНФ» Франака Вячоркі, піша старонка pbnf.org.

«Перакананыя, што Вы ведаеце, што Беларусь – краіна, дзе ўлада адмаўляе правы чалавека, фальсіфікуе выбары і зьбівае палітычных актывістаў. Аляксандар Лукашэнка, які любіць, каб яго называлі «бацька», атрымаў назву «апошні дыктатар у Эўропе», - гаворыцца ў лісьце.

У звароце нагадваецца пра тое, што раней беларускі рэжым вельмі часта выкарыстоўваў мэтад выключэньня палітычна актыўных студэнтаў з унівэрсытэтаў. Але цяпер, калі такія студэнты маюць магчымасьць працягнуць адукацыю ў эўрапейскіх краінах, мэтад стаў досыць неэфэктыўным. Разам з тым быў вынайдзены іншы – гвалтам адпраўляць актывістаў на службу ў войска.

«Мы пішам, каб зьвярнуць Вашую ўвагу на адзін з апошніх такіх выпадкаў. Нядаўна лідэр моладзевай арганізацыі Партыі БНФ Франак Вячорка быў гвалтоўна зьбіты ў шпіталі супрацоўнікамі міліцыі, пасьля гэтага яго адвезьлі ў ваенкамат Савецкага раёну Менску, дзе яму ўручылі позву.

Справа ў тым, што Франак мае некалькі мэдычных паказьнікаў, зь якімі не бяруць ў войска. Ціск яго крыві дасягае 210/110. І раней ён быў прызнаны нягодным для службы ў войску», - пішуць беларусы Амэрыкі.

У лісьце ўтрымліваецца просьба, каб ЗША ўмяшаліся ў сытуацыю на высокім узроўні.

Нагадаем, лідэр «Моладзі БНФ» Франак Вячорка быў гвалтоўна дастаўлены ў менскі вайсковы шпіталь 8 студзеня и ваенкамат 16 студзеня.

Прызнаны прыдатным для праходжання вайсковай службы і намесьнік кіраўніка салігорскай філіі «Маладога Фронту» Іван Шыла. У ваенкамат яго таксама адвезьлі пад канвоем.

На днях быў забраны ў войска моладзевы актывіст Ігар Салавей.

Праваабаронцы заяўляюць, што ў Беларусі «адраджаецца практыка выкарыстаньня войска ў мэтах ізаляцыі і ціску на грамадзкіх і палітычных актывістаў».

У заяве праваабарончага цэнтру «Вясна» гаворыцца пра «арганізаваны спэцслужбамі прызыў на тэрміновую вайсковую службу» сяброў Партыі БНФ Зьмітра Жалезьнічэнкі, Віталя Каратыша, Алеся Каліты, а таксама спробы прызыву лідэра «Моладзі БНФ» Франака Вячоркі, актывістаў арганізацыі «Малады фронт» Івана Шылы, Зьмітра Федарука, Паўла Кур’яновіча, моладзевых актывістаў Фёдара Чаранкова, Паўла Батуева, Арцёма Забарына, Алеся Круткіна, асуджанага па «справе 14-ці» актывіста Ўладзімера Сяргеева, а таксама студэнтаў, якія вучацца за межамі Беларусі па праграме Кастуся Каліноўскага і ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках