24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыбыў прадстаўнік Дэярждэпа ЗША: вырашаецца лёс Эмануіла Зэльцэра

1

22 студзеня ў Менску прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША правядзе сустрэчы з беларускімі чыноўнікамі па пытаннях, звязаных са знаходжаннем у беларускай турме амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра.

Аб гэтым БелаПАН паведаміў памочнік Аляксандра Лукашэнкі па знешняй палітыцы Валянцін Рыбакоў.

Па ягоных словах, падчас візіту ў Менск амерыканскага прадстаўніка будуць абмяркоўвацца "пытанні юрыдычнага характару". В.Рыбакоў адзначыў, што падрабязная інфармацыя аб візіце "у выпадку неабходнасці будзе распаўсюджаная па афіцыйных каналах па ягоным сканчэнні".

У прэс-службе амбасады ЗША у Беларусі БелаПАН паведамілі, што чыноўнік Дзярждэпартамента запрошаны беларускімі ўладамі "прадаставіць інфармацыю аб паслугах ЗША для амерыканскіх грамадзян".

Як раней паведаміў БелаПАН брат Эмануіла Зэльцэра Марк, на 22 студзеня запланаваныя перамовы ў Адміністрацыі прэзідэнта аб умовах вызвалення амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра. Па ягоных словах, у Дзярждэпартамента няма дакладнага ўяўлення аб магчымых умовах перамоваў. Беларускія ўлады папярэдне адзначылі, што Э.Зэльцэр будзе вызвалены на ўмовах, якія адпавядаюць узаемным інтэрасам.

Брата зняволенага запэўнілі ў Дзярждэпе, што "гандаль з нагоды вызвалення Зэльцэра выключаны амерыканскай Канстытуцыяй: ЗША не вядуць перамовы, звязаныя са здароўем і жыццём амерыканскага грамадзяніна".

"Гэта вельмі добрая навіна. Я не магу ўявіць, каб чыноўнік, запрошаны беларускім бокам, вярнуўся ў ЗША без майго брата", — заявіў М.Зэльцэр. Па ягонай інфармацыі, супрацоўнік Дзярждэпа ўжо атрымаў беларускую візу.

Зэльцэр быў арыштаваны 12 сакавіка 2008 года разам са сваім сакратаром Уладленай Функ. 11 жніўня Менскі гарадскі суд прысудзіў яго да трох года пазбаўлення волі за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. 31 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі пакінуў прысуд у сіле. Усе судовыя працэсы праходзілі ў закрытым рэжыме.

ЗША працягваюць настойваць на вызваленні Эмануіла Зэльцэра з меркаванняў гуманнасці ў сувязі з цяжкім станам здароўя асуджанага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках