25 снежня 2024, Серада, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух 4 ліпеня: вядомы толькі сацыяльна-псіхалагічны партрэт злачынцы

32

Следства мае толькі сацыяльна-псіхалагічны партрэт злачынцы, які ўзарваў 4 ліпеня 2008 года ў Менску бомбу.

И гэта пасля таго, як амаль у паловы насельніцтва краіны былі ўзятыя адбіткі пальцаў!

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 20 студзеня начальнік ГУУС Менгарвыканкама Леанід Фармагей, партрэт створаны з дапамогай спецыялістаў з Ізраілю і Расеі.

У хуткім часе да расследавання гэтага злачынства па лініі Інтэрпола падключацца прадстаўнікі шэрагу іншых дзяржаваў, сказаў начальнік менскай міліцыі.

Л.Фармагей упэўнены, што гэтае злачынства будзе раскрытае. Па справе працуе следча-аператыўная група, якую ўзначальвае міністр унутраных справаў.

Як адзначыў начальнік сталічнай міліцыі, яго працоўны дзень пачынаецца і сканчаецца аналізам таго, што зроблена ў плане раскрыцця гэтага злачынства.

Выбух самаробнай прылады, начыненай балтамі і гайкамі, адбыўся на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў у ноч на 4 ліпеня (каля 00.30) падчас канцэрту з нагоды Дня незалежнасці, нагадвае БелаПАН. На канцэрце, паводле афіцыйных звестак, прысутнічала каля паўмільёна чалавек. Па медыцынскую дапамогу, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, звярнуліся 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваныя.

Адбіткі пальцаў возьмуць ва ўсіх беларускіх мужчынаў

МУС Беларусі падала хадайніцтва ў Савет бяспекі і Савет міністраў аб змене арт.1 закона аб дзяржаўнай дактыласкапіі, заявіў міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў на прэс-канферэнцыі 15 студзеня.

"Мы прапануем унесці ў закон змены, па якіх дактыласкапію павінны будуць праходзіць не толькі прызыўнікі, але і ўсе ваеннаабавязаныя грамадзяне", - сказаў У.Навумаў.

Нагадаем, што пасля выбуху ў Менску дактыласкапію ўжо прайшлі дзясяткі, калі не сотні тысячаў грамадзянаў – працоўных прадпрыемстваў, супрацоўнікаў фірмаў і інстытутаў, студэнтаў і нават школьнікаў – пераможцаў алімпіядаў па хіміі…

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках