24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Планы па «лібералізацыі» складаюць чыноўнікі, якія «душылі» бізнэс

12

У беларускіх уладаў з'явіўся чарговай «план» па лібералізацыі эканомікі. Незалежныя эксперты паставіліся да яго даволі скептычна - шмат чаго ўлады ўжо абяцалі, але не выконвалі.

План падрыхтаваны ўрадам сумесна з Адміністрацыяй прэзідэнта і ўключае 52 мерапрыемствы, прызнаныя першачарговымі. Праўда, сам дакумент пакуль не апублікаваны. Ёсць толькі яго пераказ. Невядомыя і канкрэтныя тэрміны выканання закладзеных у ім мераў. Гаворыцца толькі, што гэта будзе зроблена на працягу 2009 года. Зрэшты, для экспертаў здаецца дзіўным, што пра лібералізацыю актыўна кажуць тыя ж, хто раней прасоваў антырынкавыя меры, пішуць «Беларускія навіны».

Паводле афіцыйнай фармулёўкі, лібералізацыйны план накіраваны на актывізацыю эканамічнай дзейнасці, развіццё прадпрымальніцтва, а таксама на падвышэнне інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі.

Варта адзначыць, што дакумент з падобнай назвай з'явіўся яшчэ летась. У сакавіку 2008-га ўрад сумесна з Нацыянальным банкам прынялі "План мерапрыемстваў на 2008 год па ўдасканаленні ўмоваў інвестыцыйнай дзейнасці і дзелавога асяроддзя". Паляпшэнні былі запланаваныя па шэрагу накірункаў, сярод якіх "стварэнне спрыяльнага дзелавога асяроддзя", "інвестыцыйная палітыка", "развіццё фінансавага рынка", "коштавая палітыка", "кіраванне дзяржаўнай маёмасцю", "інавацыйная палітыка", "бюджэтна-падатковая палітыка" і шэраг іншых. Аднак нельга сказаць, што з таго часу бізнэс уздыхнуў вальней. Да таго ж шмат што з запланаванага так і засталося на паперы.

Ганаровы старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа лічыць, што перш чым ладзіць маштабныя рэформы, уладам не перашкодзіла б вытлумачыць сваю антырынкавую і антыпрадпрымальніцкую палітыку апошніх 12 гадоў.

"Да таго часу, пакуль не будзе дадзеная ацэнка папярэднім крокам, усялякія новаўвядзенні выглядаюць сумніўна, — сказаў Аляксандр Патупа "Беларускім навінам". — Пакуль жа ўсё гэта прыватныя рухі". Эксперт звярнуў увагу на тое, што калі ўжо ўрад нешта прадпрымае для бізнэсу, дык нядрэнна б ўсё гэта з бізнэс-супольнасцю і незалежнымі экспертамі абмеркваць. Чаго, аднак, зроблена не было.

На яго думку, зараз трэба было б фарсіраваць працу не піяраўскіх фармаванняў, а спецыяльнай групы (камісіі, рады) па эканамічных рэформах і інвестыцыйнай бяспецы. "Будуць зробленыя сур'ёзныя крокі па лібералізацыі, якія дэманструюць, перш за ўсё, незваротнасць працэсу, моцную аналітычную базу і адкрытасць да грамадзянскай супольнасці, — пазітыўны піяр пойдзе натуральнай плынню без дапамогі ўсякіх дарагіх лордаў і бескарысных лонданскіх вечарынкаў", — адзначыў Аляксандр Патупа.

Нагадаем, у пералік першачарговых мераў урада і Адміністрацыі прэзідэнта па лібералізацыі ўваходзяць заяўны прынцып стварэння прадпрыемстваў; зняццё адміністрацыйных бар'ераў; спрашчэнне працэдураў сертыфікацыі, узгадненняў з санітарнымі, супрацьпажарнымі інспекцыямі; удасканаленне сістэмы падаткаабкладання, мытнага афармлення і кантрольнай дзейнасці, маёмасных і зямельных адносінаў; развіццё фінансавага рынка, інвестыцыйнай дзейнасці, коштавага і антыманапольнага рэгулявання; развіццё самазанятасці насельніцтва, стымуляванне рынка працы; рэгуляванне грашова-крэдытных адносінаў у банкаўскай сферы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках