24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады сьвядома падманулі народ

19

4 сьнежня ў інтэрвію газэце “Звязда” кіраўнік упраўленьня інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі Анатоль Драздоў пераконваў, што ў 2009 годзе “калiдор хiстаньняў курсу беларускага рубля — плюс/мiнус 5 працэнтаў”.

"Радыё Свабода" падае тэкст інтэрв'ю Драздова ў "Звяздзе".

- А што датычыцца дэвальвацыi рубля?

- У адпаведнасьцi з асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi курс рубля да даляра сёлета хiстаецца ў межах плюс/мiнус 2,5 працэнта. I гэты парамэтар вытрымлiваецца. У наступным годзе калiдор хiстаньняў курсу беларускага рубля — плюс/мiнус 5 працэнтаў. Гэтыя парамэтры мы i будзем вытрымлiваць, iх пакуль нiхто не адмяняў.

- Iх нiхто не адмяняў, але калi сытуацыя на сусьветных рынках i айчыннай эканомiцы запатрабуе ўсё ж такi зьменаў?

- Старшыня праўленьня Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч i першы намесьнiк старшынi Павел Калаур ужо казалi пра тое, што нiчога мяняцца не будзе. Здагадкi можна рабiць самыя розныя. Сусьветны крызiс прывёў да таго, што ўсе чакаюць нейкiх непрыемнасьцяў. Таму такая нявiнная апэрацыя, як, да прыкладу, дэнамiнацыя ператвараецца ў нешта страшнае. Аднак нават калi й здымуць гэтыя нулi, каму гэта перашкодзiць? Наадварот, будзе лепш: замест "тысяча" будзем казаць "рубель". Якi сэнс мiтусiцца? Няўжо ў нас у краiне нехта крыўдзiў народ?

- Вяртаючыся да курсу рубля: згодна з асноўнымi напрамкамi ў наступным годзе яго максымальны курс не павiнен перавысiць 2310 рублёў за адзiн даляр?

- Гэта, калi браць афiцыйны курс, яго максымальнае хiстаньне. Што датычыцца абменных пунктаў, то мы далi рэкамэндацыю банкам, якой яны прытрымлiваюцца, не павышаць курс продажу наяўнай валюты больш як на плюс/мiнус 2 працэнты да афiцыйнага.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках