24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя не пусціла актывістаў Саюза палякаў Беларусі ў будынак іх арганізацыі (Фота)

6

У Беларусі працягваецца пераслед актывістаў Саюза палякаў Беларусі.

У суботу ў Гародню каля будынку Саюза палякаў на скрыжаванні вуліцаў Дзяржынскага і 17 верасня сабраліся 150-200 чалавек — паплечнікаў Анжалікі Борыс, якая кіруе непрызнаным беларускімі ўладамі Саюзам палякаў. Людзі выказвалі абурэнне тым, што іх не пускаюць унутр Дома палякаў, пабудаванага на грошы польскага ўрада. Акцыя працягвалася прыблізна паўтары гадзіны, паведамляе «Радыё Свабода».

Актывісты Саюза палякаў пачалі разыходзіцца апоўдні — пасля таго, як намеснік старшыні Саюза палякаў Мячыслаў Яскевіч зачытаў сабраным ліст намесніка ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў пры Саўміне РБ Уладзіміра Ламекі. Ліст быў накіраваны Анжаліцы Борыс, ёй прапаноўвалася падаць свае пісьмовыя прапановы з нагоды ўрэгуляванні канфлікту вакол Саюза палякаў, які працягваецца з вясны 2005 года.

Сабрацца ля будынка СПБ паплечнікаў Анжалікі Борыс прымусіла тое, што яе запрасілі (дарэчы, упершыню) на паседжанне афіцыйнага Саюза палякаў на чале з Юзэфам Лучнікам, але не як кіраўнічку асобнай арганізацыі, а як звычайную грамадзянку. Анжаліка Борыс адмовілася ўдзельнічаць у паседжанні праўладнай арганізацыі.

«Гэта вялікі гонар, каб Борыс прыйшла размаўляць з прыхільнікамі Лучніка, якіх ахоўвае міліцыя», -- заявілі сабраныя і запатрабавалі, каб Лучнік выйшаў да іх з будынка.

У выніку кіраўнік афіцыйнага СПБ выйшаў да людзей і заявіў, што ў будынку Саюза палякаў адбудзецца паседжанне галоўнага савета арганізацыі, на якім будзе вырашацца пытанне аб скліканні чарговага з'езду. Ён адзначыў, што на паседжанне была запрошаная Анжаліка Борыс, але яна прыйшла. Прысутных абурыла, што Лучнік размаўляў з імі на расейскай, а не на польскай мове. Яны сталі скандаваць “Ганьба!”. Лучнік вярнуўся ў будынак, нікога з тых, хто сабраўся, у Дом палякаў не пусцілі. Унутры будынкаў Саюза палякаў і на вуліцы знаходзіліся міліцыянты, людзі ў цывільным, яны таксама ахоўвалі дзверы СПБ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках