28 снежня 2024, Субота, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цудоўны «трыплекс» ад Нацбанка, або «Дэвальвец» пасяліўся надоўга

24

Нацбанк працягне эксперыменты з кошыкам валют, і ўжо наўрад ці каго здзівіць паўтор 2 студзеня – на чарговых 20%.

Першы жа дзень таргоў расейскім рублём на Беларускай валютна-фондавай біржы пасля ўвядзення прывязкі беларускага рубля да кошыку, які складаецца з трох валют, паказаў, якую цудоўную прыладу атрымаў у сваё распараджэнне Нацбанк, і чым можа стацца абяцаны прагнозны параметр на 2009 год па максімальнай змене курсу рубля да валютнага трыплексу ў межах +/- 5%, адзначае АФН.

Нагадаем, што 2 студзеня курс беларускага рубля да расейскага для разліку кошыка быў усталяваны на ўзроўні 90,16.

Па стаўленні да даляра і еўра курс беларускага рубля практычна не змяніўся за апошнія некалькі дзён, у той час як курс беларускага рубля па стаўленні да расейскага ўмацаваўся і склаў 85,36.

У выніку курс беларускага рубля рэзка ўмацаваўся да валютнага кошыка – на 3,4% па стаўленні да базавага значэння ў 960 рублёў, разлічаным на 2 студзеня, склаўшы 927,32.

Па сутнасці, такое паніжэнне адкрывае шырокае поле для манёўраў. Для прыкладу: пры ўмове захавання курсу беларускага рубля да расейскага на заўтрашніх таргах на БВФБ на ўзроўні 85,36, Нацбанк элементарна можа дэвальваваць беларускі на рубель па стаўленні да даляра і еўра на 5% да 2778 і 3707 адпаведна. Пры такіх катыроўках кошт валютнага кошыка складзе 957,94 рубля, што нават не перавысіць базавага значэння.

Адзінай перашкодай на шляху да рэалізацыі палітыкі «мяккай» дэвальвацыі з'яўляецца неабходнасць абясцэньваць беларускі рубель прыкладна тымі жа тэмпамі, якімі Цэнтрабанк Расеі ажыццяўляе дэвальвацыю расейскага рубля. Такую меру падтрымкі беларускіх экспарцёраў агучыў А.Лукашэнка, калі тлумачыў надоечы неабходнасць 20% дэвальвацыі беларускага рубля.

Аднак, ужо ў лютым беларускія ўлады пераканаюцца, што падобныя меры не здольныя дапамагчы беларускім экспарцёрам, якія пастаўляюць 70% сваёй прадукцыі на расейскі рынак, у першую чаргу з-за адсутнасці попыту па віне фінансавага крызісу.

Эксперыменты з цудадзейнай кошыкам-трыплексам будуць працягнутыя, і ўжо наўрад ці каго здзівіць паўтор 2 студзеня – на чарговых 20%.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках