На «Гародня Азот» дагэтуль не атрымалася цалкам запусціць вытворчасць
2- 12.01.2009, 13:09
Цалкам запусціць вытворчасць на прадпрыемстве «Гародня Азот» пакуль не атрымалася.
Наступствы адключэння электрычнасці працягваюць ліквідаваць, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на тэлеканал СТВ.
Нагадаем, 10 студзеня з-за непаладак на Гарадзенскай ЦЭЦ-2 у гарадской энергасетцы адбыўся скок напружання. У выніку ў некаторых раёнах абласнога цэнтра паўсталі перабоі з электрычнасцю, яна адключылася на буйнейшых прадпрыемствах горада.