1 лiстапада 2024, Пятніца, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвальвацыя беларускага рубля прывяла да зніжэння яго курсу адносна валютаў суседніх краінаў

Разавая дэвальвацыя курсу беларускага рубля адносна даляра ЗША, еўра і расейскага рубля прывяла да істотнага зніжэння курсу нацвалюты адносна ўкраінскай грыўны, польскага злотага, латвійскага лата і літоўскага літа.

Так, у адпаведнасці з курсамі беларускага рубля, размешчанымі на сайце НББ, па стане на 12 студзеня 2009 года ў параўнанні з 1 студзеня 2009 года курс беларускага рубля ў адносінах да ўкраінскай грыўні знізіўся на 19,4%, да польскага злотага - на 18,7%, да латвійскага лата - на 17,2%, да літоўскага літа - на 17,3%, паведамляе “Интерфакс”.

Значнае зніжэнне беларускага рубля адзначанае і ў адносінах да валютаў шэрагу краінаў СНД, курс да якіх НББ вызначае штодня. Так, на 12 студзеня ў параўнанні з 1 студзеня 2009 года курс беларускага рубля ў адносінах да казахстанскага тэнгэ знізіўся на 19,8%, да малдаўскага лея - на 21%, да кіргізскага сома - на 20,2%.

Да кітайскага юаня курс беларускага рубля знізіўся на 20,4%.

У першую дэкаду праводжанай НББ новай курсавой палітыкі (2-12 студзеня) адзначаецца некаторае ўмацаванне беларускага рубля пасля разавага абвалу курсу 2 студзеня. Так, за гэты перыяд курс беларускага рубля да даляра ЗША умацаваўся на 0,2%, да еўра - на 2,5%, да расейскага рубля курс беларускага рубля не змяніўся.

У выніку за дэкаду курс беларускага рубля да кошыка валютаў (даляр, еўра, рас. руб.) умацаваўся на 0,9% - да Br951,45 з Br960, якія былі вызначаныя ў якасці базавага кошту кошыка пасля праведзенага зніжэння курсу беларускага рубля адносна валютаў, якія ўваходзяць у яе склад.

За гэты перыяд умацаванне беларускага рубля да грыўны склала 0,9%, да латвійскага лата - 2,5%, да літоўскага літа - 2,8%, да злотага курс практычна не змяніўся. Да тэнгэ курс вырас на 0,3%, да сома - на 0,2%, да лея - не змяніўся. Да кітайскага юаня ўмацаванне курсу склала 0,4%.

Як паведамлялася, НББ з 2 студзеня 2009 года перайшоў да прывязкі курсу беларускага рубля да кошыка валютаў у адрозненні ад прывязкі да даляра ЗША, якая дзейнічала ў 2008 годзе. Па прагнозе НББ ваганні курсу нацвалюты да кошыка ў 2009 годзе складуць плюс/мінус 5%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках