27 лiстапада 2024, Серада, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Твар Беларусі» падаражэў

22

У айчынных зорак сарваўся святочны «чос». Нават у Ірыны Дарафеевай не было выступаў у навагоднюю ноч. Затое з пачатку 2009 года ганарар спявачкі істотна вырас.

-- Сёлета я ўпершыню адсвяткавала Новы год, як усе нармальныя людзі: атрымала велізарнае задавальненне ад стасункаў з сябрамі, сустрэлася з бацькамі. Я заўсёды аб гэтым марыла. Але часта паступалі прапановы, ад якіх немагчыма было адмовіцца (смяецца). Зараз такіх надзвычайных прапановаў не было…

Што датычыць крызісу, дык ў мяне ў гэтым сэнсе ўсё добра, да Новага года было шмат выступаў. Нейкія канцэрты сапраўды адмянілі, але іх не так шмат, каб моцна з гэтай нагоды хвалявацца, -- сказала спявачка ў інтэрв'ю газеце «Комсомольская правда в Беларуси».

-- І ганарары ў сувязі з крызісам змяншаць не плануеце?

-- Атрымліваецца, што наадварот, мой ганарар павялічыўся, таму што курс даляра расце. Нам нікуды ад яго не дзецца (смяецца), бо мы працуем па безнаяўным, у беларускіх рублях па курсе Нацбанка…

Са сказанага Дарафеевай «Комсомольской правде в Белоруссии» вынікае, што расцэнкі на яе паслугі ўсталяваныя ва «у.а.». Гэта нейк не вельмі стасуецца са статутам спявачкі, як «твару Беларусі», адзначае «Салідарнасць».

Зрэшты, асобныя катэгорыі грамадзянаў напэўна могуць разлічваць на зніжкі і бартэр. Так, нядаўна Ірына Дарафеева атрымала ад Дзяржаўнага мытнага камітэта медаль «90 год на варце мяжы» за «актыўны ўдзел у духоўным жыцці памежнікаў і жыхароў прымежных вёсак».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках