25 снежня 2024, Серада, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Амерыканцы атрымалі па зубах. І гэта дорага каштуе!»

28

На прэс-канферэнцыі для расейскіх рэгіянальных СМІ Лукашэнка дазволіў сабе шэраг агрэсіўных выказванняў у адрас Захада.

Напрыклад, Аляксандр Лукашэнка адкрыта злараднічаў з нагоды нападу Расеі на Грузію. «Гэта не канфлікт Расеі і Грузіі, - сказаў ён, - гэта амерыканцы атрымалі па зубах упершыню за доўгія гады. І гэта дарагога варта!».

На пытанне, як Расея і Беларусь будуць супрацьстаяць пашырэнню НАТА на Ўсход, Лукашэнка адказаў:

«Мы фактычна разам з расейцамі апынуліся акружанымі. Калі нам кінутыя выклікі, то мы, хочам таго ці не, павінныя на іх адказваць. Адказваць цяпер, каб не паўстала сітуацыя як на Каўказе. Апошнія падзеі - не было бы шчасця, ды няшчасце дапамагло - падштурхнулі расейцаў да таго, пра што я заўсёды талдычыў: што нам трэба, не саромеючыся, нікога не баючыся, будаваць нашыя адносіны. Нас усё роўна не зразумеюць. Колькі б мы ні цалавалі ў адпаведныя месцы Захад. Нам заўсёды казалі: мы гатовыя вам прадаваць газ, як сваім лепшым сябрам, па ўнутрарасейскіх коштах, але што скажуць на Захадзе? Вось яны і сказалі. І мы, вядома, Расею падтрымалі».

«Мы будзем рэагаваць, прапарцыйна абараняць інтэрасы нашых дзяржаваў і нашых народаў. Прычым загадзя. Годзе ўжо галавацяпства. Мы гэта ўжо бачылі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Калі мы закалыхвалі самі сябе, што ўсё будзе добра, а потым уначы раптам на нашыя галовы паляцелі тысячы тонаў бомб. Мы павінныя быць падрыхтаваныя да ўсяго», -- адзначыў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік не намераны будаваць адносіны з Захадам у шкоду супрацоўніцтву з Расеяй.

«Захад абсалютна ведае нашую пазіцыю, яны выдатна разумеюць, што мы не можам сябраваць з Амерыкай за кошт Расеі. Я ужо даўно сказаў, што я сяброўствам з рускімі не гандлюю», - заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама заявіў, што хацеў бы бачыць АДКБ «сапраўднай арганізацыяй, як НАТА».

«Хацелася б, каб АДКБ быў сапраўднай арганізацыяй, як НАТА, дзе, калі краіна падпала пад агрэсію, ваююць усе. А у нас гэты пункт не ўсімі нават ратыфікаваны», - заявіў Лукашэнка. -- Нам кінуты выклік, хочам мы ці не, мы павінныя адказваць, каб не ўзнікла сітуацыя як на Каўказе. Гэта самы горшы варыянт, калі справа даходзіць да гарачых сутыкненняў».

Аб пашырэнні НАТА і размяшчэнні СРА у межах Беларусі было сказанае:

«Добра, што яго (элементы СРА) размясцілі, вы хоць, расейцы, паглядзіце, што ўжо за апошнія два года ў нашых межах размясцілі. Мяжа нашпігаваная сродкамі кантролю і выведкі. Сёння НАТАўскія самалёты проста нахабна кантралююць прылеглую тэрыторыю, час ад часу залятаючы на тэрыторыю «саюзнай дзяржавы». Мы вымушаныя рэагаваць на гэтыя выклікі, трэба разам не спяшаючыся падумаць».

На пытанне, ці прызнае Беларусь незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, быў адказ:

«Для нас пытанне прызнання незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі - гэта не толькі падтрымка Расеі. Бо мы з Абхазіяй даўно маем выдатныя стасункі. Мы разгледзім гэтае пытанне. Разгледзім гэтак жа, як разгледзела Расейская Федэрацыя, - у «парламенце». У нас «выбары» праз некалькі дзён, прыйдзе новы «парламент», і я думаю, што нашыя «дэпутаты» звернуцца да гэтага пытання. Прамаўчаць мы ні ў якім разе не можам, не маем права. Гэта будзе несумленна у дачыненні і да Расеі, і да Абхазіі. Аналагічна і з Паўднёвай Асеціяй».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках