25 снежня 2024, Серада, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі разгледзіць новая «палатка» (Відэа)

9

Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі для журналістаў расейскіх рэгіянальных СМІ заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Прызнаць або не прызнаць Абхазію для нас гэта не толькі пазіцыя Расеі. Не гэта галоўнае. Прыйдзе час, і мы разгледзім гэтае пытанне і ў Беларусі. Разгледзім, гэтак жа як гэта зрабіла Расейская Федэрацыя - у «парламенце». Я думаю, што нашыя «дэпутаты», якіх мы праз некалькі дзён абіраем - звернуцца да гэтага пытання. Замоўкнуць і прамаўчаць мы не маем права. Гэта несумленна па стаўленні да Абхазіі. Аналагічна - з Паўднёвай Асеціяй", - сказаў А.Лукашэнка.

Лукашэнка таксама заўважыў, што на паседжанні Савета калектыўнай бяспекі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у Маскве ў мінулую пятніцу, "усё было не так проста". "Спытайце свайго прэзідэнта, хай ён вам усё праўдзіва распавядзе. І паглядзіце, якая пазіцыя была розных дзяржаў. Пытанне прызнання-непрызнанні Асеціі - гэта не толькі і не столькі падтрымка Расеі", - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках