27 снежня 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За заклік не галасаваць датэрмінова кандыдату адключылі гук

1

5 верасня па Віцебскім абласным тэлебачанні на тэлеканале "ЛАД" трансляваліся выступы кандыдатаў у дэпутаты па Віцебскай Чыгуначнай выбарчай акрузе №19.

Перадвыбарчы тэлевыступ стаўленіка ўладаў Сяргея Сямашкі прагучаў без праблемаў. Другім выступаў апазіцыйны кандыдат Андрэй Лявінаў. Але падчас ягонага выступу "раптам"… знік гук. У выпадковасць гэтаг перадвыбарчага надзвычайнага здарэння неяк не верыцца. Тым больш, што выступ наступнага кандыдата па гэтай выбарчай акрузе, Ігара Каныгіна прайшоў без праблемаў з гукам, паведамляе кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Дык якія ж словы былога капітана міліцыі Лявінава не прайшлі ў эфір? Адказ просты: на тэлекарцінцы знік гук у той момант, калі кандыдат звярнуўся да выбаршчыкаў з просьбай не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні. Кандыдат сказаў: "Пераканаўча прашу не галасаваць датэрмінова. Працэдура датэрміновага галасавання не забяспечвае прынцып галоснасці: на працягу ўсіх пяці дзён датэрміновага галасавання скрыня з бюлетэнямі 17 гадзінаў кожныя суткі не падкантрольная чальцам участковай выбарчай камісіі, назіральнікам, сродкам масавай інфармацыі".

Варта адзначыць, што гэта не першая праблема, з якой сутыкнуліся кандыдаты ў дэпутаты падчас сваёй агітацыйнай дзейнасці ў Віцебску. У Таццяны Севярынец (Віцебская Горкаўская выбарчая акруга № 17) узніклі цяжкасці пры вырабы друкаваных агітацыйных матэрыялаў. Спачатку Віцебская абласная друкарня адмовілася друкаваць іх на "тарашкевіцы", затым узніклі пытанні да самога зместу пададзенай улёткі.

Аляксей Гавруцікаў (Віцебская Чкалаўская выбарчая акруга № 18) аформіў усе неабходныя дакуманты для вырабу агітацыйнай улёткі ў прыватнай друкарні. Але ... яе кіраўніцтва ў апошні момант адмовілася выконваць замову. Пры гэтым аналагічная замова кандыдата ад улады па гэтай жа акрузе Віктара Аўчыннікава друкарня прыняла да выканання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках