26 снежня 2024, Чацвер, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» 12 гадзін трымалі пад арыштам за налепкі «Байкот» (Абноўленае)

Актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Івана Амельчанку і Сяргея Макарэвіча затрымалі ўчора ў цэнтры Менска за распаўсюд налепак, якія заклікаюць байкатаваць «парламенцкія выбары», што маюць адбыцца.

Ва УУС Ленінскага раёна сталіцы актывістаў даставілі ў 23 гадзіны. Усю ноч непаўнагадовыя Амельчанка і Макарэвіч правялі пад арыштам.

Вызвалілі актывістаў толькі сёння ў 11 раніцы. У дачыненні да іх складзены пратакол па артыкуле 21.14 КОАП (парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў). Адміністрацыйная камісія разгледзець справу актывістаў 24 верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках