28 снежня 2024, Субота, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Кім: «Усім дэмакратычным кандыдатам неабходна здымацца з «выбараў»

3

Былы палітвязень Андрэй Кім лічыць, што маючыя адбыцца «парламенцкія выбары» не будуць свабоднымі і дэмакратычнымі, калі ўлады не пойдуць на лібералізацыю выбарчага заканадаўства.

«За два тыдні знаходжання на волі я ўбачыў шмат матэрыялаў для «Белай кнігі» па «парламенцкіх выбарах». Зафіксавана досыць шмат парушэнняў выбарчага заканадаўства. Ужо можна лічыць, што «выбары» пройдуць недэмакратычна. Таму я перакананы, што калі нічога не зменіцца, калі апазіцыю не ўключаць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, усім дэмакратычным кандыдатам неабходна здымацца, папярэдне выкарыстаўшы ўсе магчымасці для зносінаў з людзьмі. Пакуль відавочна, што ў краіне з моманту правядзення мінулых «парламенцкіх выбараў» нічога прынцыпова не змянілася. Няма палітычнай волі ўладаў правесці сапраўды свабодныя і дэмакратычныя выбары. Адбыліся толькі «касметычныя» змены», -- сказаў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Андрэй Кім.

Нагадаем, што палітвязень Андрэй Кім быў прысуджаны да 1,5 год пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Быў вызвалены 20 жніўня 2008 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках