24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевай зборнай Грузіі знайшлі месцы ў гасцініцы «Беларусь»

7

Моладзевыя зборныя Грузіі і Расеі прыбылі ў Менск, дзе 5 верасня на стадыёне «Трактар» правядуць адборачны матч чэмпіянату Еўропы-2009.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" намеснік старшыні асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ) Міхаіл Вяргеенка.

"Я сустракаў абедзве дэлегацыі - грузінскія футбалісты прыбылі напярэдадні і засяліліся ў гасцініцу "Беларусь", а расейцы прыляцелі сёння каля палудню і размясціліся ў гасцініцы "Мінск". Ніякіх праблем і прэтэнзій да нас не паўстала - хутчэй наадварот: нам ужо падзякавалі за тое, што мы ў найкароткія тэрміны здолелі арганізаваць правядзенне гэтага матчу", - распавёў М.Вяргеенка. Таксама ён адзначыў, што брыгада, абслугоўваючая матч (суддзі, дэлегат УЕФА, інспектар матчу - ІФ) "будуць жыць у гасцініцы "Еўропа".

Па словах М.Вяргеенкі, ён знаходзіцца "у пастаянным кантакце" з абедзвюма спартовымі дэлегацыямі і дапамагае разрашаць узнікаючыя складанасці. "Бо гэта нялёгка - за некалькі дзён арганізаваць міжнародны футбольны матч", - заявіў намеснік старшыні АБФФ.

Зборныя Расеі і Грузіі сёння правядуць трэніроўкі на стадыёне "Трактар". Грузінская зборная - у 16.00, расейская - у 17.20.

Адборачны матч чэмпіянату Еўропы-2009 сярод моладзі Расея - Грузія павінен быў адбыцца ў Маскве, на стадыёне імя Эдуарда Стральцова, аднак рашэннем камісіі ЎЕФА па надзвычайных сітуацыях быў перанесены на нейтральнае поле.

Расейскі футбольны саюз абраў для правядзення спаборніцтва менскі стадыён "Трактар". Афіцыйнае пацверджанне ЎЕФА аб пераносе матчу ў Менск прыйшло ў РФС 2 верасня.

Як паведамляў учора прэс-цэнтр Хартыі’97, гульцам зборнай Грузіі раней не прадастаўлялі месцы ў гасцініцах Менска.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках