26 снежня 2024, Чацвер, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына паклікала на падмогу Чурава, вядомага фразай «Няўжо Пуцін можа быць не правы?»

1

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Расеі Ўладзімір Чураў прыме ўдзел у назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

Яна нагадала, што ў адпаведнасці з дамовай «саюзнай дзяржавы» грамадзяне Расеі, маючыя сталы від на жыхарства ў Беларусі, і беларускія грамадзяне, якія стала пражываюць у Расейскай Федэрацыі, могуць удзельнічаць у выбарах у мясцовыя органы самакіравання ў якасці кандыдатаў. "Беларусь на практыцы выканала гэтую ўмову даўно. У Расеі жа яна выконвалася толькі ў некалькіх рэгіёнах", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Па яе словах, зараз па ініцыятыве Цэнтравыбаркаму РФ дадзеная норма будзе дзейнічаць паўсюдна. Беларускія грамадзяне, якія стала пражываюць у Расеі, змогуць удзельнічаць у мясцовых «выбарах» у якасці кандыдатаў на тэрыторыі ўсёй краіны. Такія выбары павінныя прайсці ў шэрагу рэгіёнаў Расеі 12 кастрычніка.

Нагадаем, што кіраўнік ЦВК Расеі Ўладзімір Чураў «адзначыўся» падчас прэзідэнцкіх выбараў у Расеі, калі выбарчая кампанія праходзіла ў карысць аднаго кандыдата – Дзмітрыя Мядведзева. Чураў таксама вядомы выразам, сказаным у інтэрв'ю «Камерсанту»: «Няўжо Пуцін можа быць не правы?».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках