24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ацяпляльны перыяд плата за двухпакаёвую кватэру складзе 142 тысячы рублёў

4

У Беларусі памер усярэдненай платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў двухпакаёвай кватэры з пачаткам ацяпляльнага сезона складзе каля Br 142 тыс. (улетку каля 93 тыс.). Аб гэтым БЕЛТА паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Ліпень.

«Ніякіх рашэння ў з нагоды падвышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі з прачаткам новага ацяпляльнага сезона не прымалася. Пытанне падвышэння тарыфаў зараз не разглядаецца», — адзначыў ён. Па ягоных дадзеных, аплату ЖКУ ў аднапакаёвай кватэры ў ацяпляльны перыяд складзе ў сярэднім Br 95 тыс. (улетку каля Br 61,9 тыс.), у трохпакаёвай — Br 196,9 тыс. (Br 126,4 тыс.)

Па словах намміністра, сістэма ЖКГ агулам гатовая да ацяпляльнага сезона. На сённяшні дзень асноўная маса спажыўцоў цеплаэнергіі, што знаходзяцца на абслугоўванні арганізацый ЖКГ, атрымалі пашпарты гатовасці. Большасць кацельных таксама маюць пашпарты.

Рашэнне аб уключэнні ацяплення ў жылым фондзе будуць прымаць мясцовыя выканаўчыя органы сыходзячы з сярэдняй тэмпературы вонкавага паветра — напрацягу пяці сутак яно павіннае быць не вышэй за 8 градусаў цяпла.

У цяперашнім годзе тарыфы на аплату жыллёва-камунальных паслугаў павяліыліся ўдвая — з 1 студзеня і з 1 мая.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках