24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казулін: «Лукашэнка ў адказ на добразычлівыя пачуцці і матывацыю еўрапейцаў і амерыканцаў наўпрост плюнуў ім у твар»

3

Назіральнікі ад АБСЕ ў сваёй справаздачы паказалі тое, "што яны ўбачылі на «парламенцкіх выбарах» у Беларусі і што адпавядае рэчаіснасці". Такое меркаванне ў інтэрв’ю БелаПАН выказаў палітык Аляксандр Казулін, каментуючы высновы заходніх назіральнікаў.

Нагадаем, краўнікі місій БДІПЧ і Парламенцкай асамблеі АБСЕ на прэс-канферэнцыі ў Менску 29 верасня заявілі, што выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніству ў Еўропе.

Як лічыць А.Казулін, "Аляксандр Лукашэнка ў адказ на добразычлівыя пачуцці і матывацыю еўрапейцаў і амерыканцаў наўпрост плюнуў ім у твар".

На думку лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзькі, "місія АБСЕ выканала функцыю люстэрка, у якім адлюстравалася і Беларусь, і беларуская ўлада, і Захад". Ён лічыць, што "пасля заявы назіральнікаў варта чакаць палітычных заяваў ад міжнародных арганізацый, нацыянальных урадаў". "І яны могуць адрознівацца ад ацэнкі місіі АБСЕ. Яны могуць быць змягчальнымі", - дадаў Лябедзька.

"Зараз Еўропа знаходзіцца перад складаным выбарам: з аднаго боку, як не парваць нітку палітычнага дыялога з беларускай уладай, які быў пачаты, а з іншага – як выйсці з сітуацыі адкрытага грэбавання дэмакратычнымі стандартамі з боку беларускіх уладаў", - лічыць палітык.

"Я чакаю, што ў бліжэйшы час ЕЗ будзе рабіць з сябе канатаходца, які ідзе па канаце і лавіруе, каб не ўпасці і прайсці далей", - сказаў А.Лябедзька.

На ягоную думку, Лукашэнка "вельмі моцна падвёў Еўропу". "Ён ускладніў працу сваіх лабістаў, якія працавалі і праз некаторыя дыпламатычныя місіі ў Беларусі, і праз пасярэднікаў у еўрапейскіх структурах", - лічыць лідэр АГП. "Можа, нешта Расея прапанавала такое, ад чаго ён не змог адмовіцца і што на шалях пераважыла прапановы Еўропы. Можа, ён у апошні момант вырашыў не плаціць, а атрымаць нешта толькі для сябе", - зрабіў здагадку А.Лябедзька.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках