27 лiстапада 2024, Серада, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У БАТЭ будзе гуляць грузінскі паўабаронца з тбіліскага «Дынама»

Шэрагі барысаўскага БАТЭ папоўніў паўабаронца тбіліскага «Дынама» Лаша Дзеканасідзэ.

21-гадовы гулец перайшоў у БАТЭ на правох вольнага агента. Да нядаўняга часу Дзеканасідзэ выступаў у дублі «Дынама», паведамляе афіцыйная старонка БАТЭ. Грузінскі паўабаронца, роўна як і славак Іван Пеха, акрамя чэмпіянату краіны, заяўлены і для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў.

Бліжэйшы матч БАТЭ маецца быць праведзеным 7 верасня, калі чэмпіён краіны правядзе ў Мастах матч 1/16 фіналу Кубку Беларусі супраць мясцовага «Нёману» з другой лігі.

13 верасня ў матчы 22-го туру чэмпіянату краіны БАТЭ у Наваполацку згуляе з «Нафтанам», а 17 верасня стартуе ў Лізе чэмпіёнаў матчам на выездзе супраць мадрыдскага «Рэалу».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках