24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіўныя гульні з дыктатурай

11
Дзіўныя гульні з дыктатурай

«Дзіўнымі» назвалі беларускія эксперты заявы прэм'ер-міністра Летувы Гедымінаса Кіркіласа падчас сустрэчы з беларускім прэм'ерам Сяргеем Сідорскім.

«Былы палітвязень Казулін сустракаўся з прэзідэнтам Летувы і засцярог Захад, што рэпрэсіўны характар рэжыму і разбураная ім судовая сыстэма засталіся. Адных выпускаюць, іншых саджаюць», - заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 палітолаг Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, што 2 верасня падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім у Друскініках Гедымінас Кіркілас заявіў, што «Беларусь ступіла на шлях прагрэсу — запрасіла назіральнікаў АБСЕ і вызваліла палітвязняў». Як паведамляюць летувійскія СМІ, Кіркілас назваў гэтую сустрэчу «вельмі сяброўскай». Ён падкрэсліў, што для Летувы зносіны з Беларуссю непазбежныя, бо краіны аб'ядноўвае нямала важных пытанняў і агульная мяжа.

«З нагоды назіральнікаў АБСЕ можна нагадаць апалагетам уладнай вертыкалі словы іхняга куміра з мінулага стагоддзя - Сталіна, які казаў аб важнасці на выбарах тых, хто лічыць галасы... Аб якім прагрэсе можа ісці размова, калі мы бачым проста здзеклівую карыкатуру з допускам апазыцыі да тэлебачання і ва ўчасткавыя камісіі?», - заявіў Раман Якаўлеўскі ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Па меркаванні палітолага, на закрытай сустрэчы прэм'ераў, судзячы па афіцыйнай інфармацыі, абмяркоўваліся пытанні энергетычнай бяспекі.

«Вядома, што на тэму змяншэння энергазалежнасці ад Расеі і пошуку новых шляхоў атрымання энергарэсурсаў рэгулярна праводзяцца прадстаўнічыя форумы краінаў Балта-Чарнаморскага рэгіёну. Менск у іх практычна ня ўдзельнічае, аглядаючыся на Маскву. На экстраным саміце краінаў ЕЗ, які адбыўся 1 верасня, Летува была сярод тых, хто не падтрымліваў прапановы ўвесці санкцыі супраць Расеі за агрэсію ў дачыненні да Грузіі. Сёння мы чуем з Вільні галасы, што трэба б змякчыць пазыцыю ЕЗ і да рэжыму Лукашэнкі. Маўляў, эканоміка асобна, а палітыка асобна. Але палітычная сыстэма ў Беларусі такога падзелу не прадугледжвае. Бо “ствол” улады тут адзін. Думаю, што калі прэм'ер Кіркілас вырашыць прыехаць у Беларусь у адказ на запрашэнне прэм'ера Сідорскага, то гэта ўжо, хутчэй за ўсё, будзе не сустрэча двух калегаў. Парламенцкія выбары ў Летуве 12 кастрычніка абяцаюць перамогу кансерватарам, якія вядомыя сваім цвёрдым і ясным стаўленнем да рэжыму Лукашэнкі», - зазначыў Раман Якаўлеўскі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках