24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазьняк: «У «выбарах» узялі удзел 25—30 % выбарцаў»

20

Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк лічыць, што ў «парлямэнцкіх выбарах» у Беларусі ўзяло ўдзел каля 25—30 % грамдзян краіны. Такое меркаваньне палітык выказаў падчас інтэрвію “Польскаму радыё”.

“Выбары” адназначна былі фальсыфікаваныя. Гэта было відавочна яшчэ ў пэрыяд выбарчай кампаніі, як праводзілася папярэдняе галасаваньне. Учора па ўсёй Беларусі былі зафіксаваныя пустыя ўчасткі. Збольшага прагаласавала 25—30 %. Гэта пацьвярджаецца ўсімі нашымі назіральнікамі.

Байкот галасаваньня адбыўся, і схаваць гэта немагчыма. Рэжым хоча гэта схаваць, але гэта вельмі няўдала.

Адпаведна гэтыя выбары ня могуць быць прызнаныя . Захаду, які рабіў заявы аб прызнаньні, нельга прызнаваць іх дэмакратычнымі. Іншага Захаду не застаецца”, -- заявіў лідэр КХП БНФ.

Зянон Пазьняк лічыць, што “выбары” былі праведзеныя вельмі цынічна, зь непавагай да выбарцаў і да міжнароднай супольнасьці. «Гэта поўны правал лукашэнкаўскага рэжыму» — сказаў палітык.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках