Пікантныя «выбары» (Відэа схаванай камэрай)
16- 29.09.2008, 16:59
Аднаму з прысутных падчас «падліку» галасоў на ўчастку для галасавання №473 па Старавіленскай выбарчай акрузе ў Менску ўдалося зьняць гэтае дзейства на відэа.
Такі ракурс вельмі добра знаёмы назіральнікам: усё, што дазволена ім бачыць - філейныя часткі сябраў камісіі, якія разграбаюць кіпы нікому ня бачных бюлэтеняў. Як адзначае аўтар відэа, любыя спробы падысці бліжэй і паглядзець, што насамрэч ля сталу адбываецца, спыняліся, паведамляе «Наша Ніва».