26 снежня 2024, Чацвер, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежныя беларускія назіральнікі: «Выбары» несвабодныя, «палата» нелегітымная

10

Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» заявілі сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску, што «парламенцкія выбары», якія адбыліся, былі несвабоднымі і недэмакратычнымі і іх вынікі нельга прызнаваць легітымнымі.

«Непразрыстыя працэдуры фарміравання складу акруговых і асабліва ўчастковых выбарчых камісій, недастатковая празрыстасць рэгістрацыі кандыдатаў, прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні і закрытасць «выбараў» для назіральнікаў відавочна не адпавядалі стандартам капенгагенскіх дакументаў АБСЕ і беларускаму заканадаўству. А парушэнні правілаў падліку галасоў, немагчымасць незалежнага назірання не стварылі падставаў для даверу вынікам «выбараў», -- заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак.

Па словах, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, тэндэнцыі масавых парушэнняў, якія пачаліся падчас папярэдняга галасавання, працягнуліся ў дзень “выбараў”.

«Завышалася колькасці людзей, якія нібыта прагаласавалі. На шматлікіх участках з'яўляліся лішнія 300-400 прозвішчаў у спісах, так званыя «мёртвыя душы», іх галасы, натуральна, ішлі на карысць кандыдатаў улады. Падлік галасоў быў непразрыстым. Назіральнікі масава не дапушчаліся да сталоў, дзе «лічыліся» галасы. Галасы лічылі жульніцкім чынам. Усяго на некалькіх участках атрымлівалася дамагчыся допуску назіральніка да падліку. І карціна вымалёўвалася цалкам відавочная. 80-90 адсоткаў тых, хто прагаласаваў датэрмінова, чамусьці аддавалі свае галасы за кандыдатаў ад улады. А у асноўны дзень галасавання наперадзе ішлі кандыдаты ад апазіцыі. Відавочна, дадзеныя датэрміновага галасавання ўжо былі сфальсіфікаваныя. Там дзе сярод сябраў участковых камісій былі апазіцыянеры, таксама выйгравалі дэмакраты. Зразумела, чаму ва ўчастковых камісіях было ўсяго 47 апазіцыянераў з амаль 70.000 сябраў участковых камісій. Гэта паказвае на тое, што на астатніх участках «выбары» былі сфальсіфікаваныя. «Выбары» былі непразрыстымі і недэмакратычнымі, гэтыя «дэпутаты» прызначаныя адміністрацыяй Лукашэнкі», -- заключыў Алесь Бяляцкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках