23 лiстапада 2024, Субота, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрапейская Беларусь»: Аб прызнанні гэтых хлуслівых выбараў ня можа быць і гаворкі

3

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла с заявай у сувязі з так званымі “парламенцкімі выбарамі”, якія адбыліся 28 верасня:

Нягледзячы на ўсе запэўніванні ўладаў правесці сумленныя выбары, у Беларусі адбыўся чарговы выбарчы фарс.

На працягу ўсёй выбарчай кампаніі дэмакратычныя кандыдаты, чальцы іхніх ініцыятыўных групаў, актывісты грамадзянскіх кампаніяў падвяргаліся несупыннаму ціску і рэпрэсыям.

Праваабарончай службай «Еўрапейскай Беларусі» ад пачатку выбарчай кампаніі, 10 чэрвеня 2008 году, зафіксавана больш за 100 фактаў рэпрэсіяў толькі супраць актывістаў кампаніі «Байкот-2008». Парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да дэмакратычных актывістаў фіксаваліся ў Беларусі практычна штодня. Асноўнымі прыладамі ціску былі затрыманні, збіванні, штрафы, незаконныя адміністрацыйныя арышты, выключэнні з навучальных установаў, звальненні з працы.

Улады актыўна перашкаджалі распаўсюджванню інфармацыі апазыцыйна наважанымі і незалежнымі кандыдатамі і іхнімі прыхільнікамі, а таксама актывістамі грамадзянскіх кампаніяў.

Прадстаўнікам дэмакратычных сілаў фактычна закрылі доступ ва ўчасткавыя выбарчыя камісіі для таго, каб забяспечыць усе ўмовы для фальсыфікацыі вынікаў галасавання.

Незалежныя назіральнікі зафіксавалі факты ўскрыцця скрыняў для галасавання і ўкіду туды бюлетэняў, маніпуляцыі з спісамі выбарнікаў, а таксама іншыя парушэнні, мелыя непасрэдны ўплыў на вынік галасавання. Колькасць выбарнікаў у акрузе з'яўлялася таямніцаю для кандыдатаў.

«Еўрапейская Беларусь» у звязі з «выбарамі», што адбыліся, заяўляе:

- падчас выбарчай кампаніі не зафіксавана ніякіх пазытыўных зменаў падчас перадвыбарнай кампаніі, правядзення галасавання і падліку галасоў;

- “выбары” ў "палату прадстаўнікоў" не былі свободнымі, празрыстымі і дэмакратычнымі;

- у "палату прадстаўнікоў" у чарговы раз былі прызначанымі лаяльныя рэжыму чыноўнікі, якія не з'яўляюцца абранымі прадстаўнікамі беларускага народу. Аб прызнанні гэтых хлуслівых выбараў міжнароднымі арганізацыямі, еўрапейскімі інстытутамі ня можа быць і гаворкі.

Міжнародная супольнасць вінная падтрымаць патрабаванні беларускіх дэмакратычных сілаў аб правядзенні новых свабодных выбараў. Менавіта выбары, а не фальсыфікацыі, могуць стаць асновай для развіцця стасункаў з Беларуссю.

Зміцер Дашкевіч

Віктар Івашкевіч

Міхаіл Марыніч

Андрэй Саннікаў

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках