Ігар Рынкевіч: «Дарма мы не байкатавалі»
30- 29.09.2008, 8:56
Кандыдат у дэпутаты «палаты» ад БСДП па менскай Кальварыйскай акрузе Ігар Рынкевіч мяркуе, што сваім удзелам у выбарах апазыцыя матывавала людзей прыйсьці на галасаваньне.
«Калі б дэмакратычных кандыдатаў не было ў выбарчых сьпісах, то яўка па Менску відавочна магла быць меншая за 50%. Пры добрай першапачатковай працы ідэя байкоту «выбараў» магла б насамрэч спрацаваць», – сказаў І. Рынкевіч у інтэрвію «Нашай Ніве».