«Выбары не адбыліся, адбыўся байкот!»
6- 28.09.2008, 23:21
«Сёньня можна сказаць ужо з упэўненасьцю, што байкот выбарчага фарсу адбыўся,» – перакананы сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валеры Буйвал.
Як паведамляюць “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, палітык кажа, што большасьць беларускіх грамадзянаў не пайшла на выбарчыя ўчасткі - такія зьвесткі КХП-БНФ атрымлівае з выбарчых участкаў як сталіцы, так і шэрагу рэгіёнаў.
“Людзей, асабліва студэнтаў, некаторыя працоўныя калектывы адміністрацыя, дэканы заганялі на датэрміновае галасаваньне, а сёньня па ўсёй краіне назіраецца пустата на выбарчых участках. Прыходзяць адзінкі. Кур’ёзна нават назіраць, як міліцыя, аховы, сябры ўчастковых камісій сумуюць. Можна сказаць з упэўненасьцю, што выбары не адбыліся, адбыўся іх байкот”, - падвёў вынік Валеры Буйвал.